|
Популярное за неделю:
|
Эўразьвяз будзе змагацца зь інтэрнэт-цэнзурай у таталітарных краінах эканамічнымі мэханізмамі
Эўрапейскі парлямэнт большасьцю галасоў падтрымаў новую ініцыятыву па змаганьні зь інтэрнэт-цэнзурай, прапанаваную нідэрляндзкай Народнай партыяй за волю і дэмакратыю. Адпаведна ёй у хуткім часе інтэрнэт-цэнзура ў таталітарных краінах зможа афіцыйна разглядацца Эўропай як эканамічныя бар’еры. Гэты незвычайны шлях можа аказацца надзвычай эфэктыўным, паведамляе Generation.by.
Ініцыятыва Народнай партыі за волю і дэмакратыю (Volkspartij voor Vrijheid en Democratie, VVD) накіраваная, перадусім на тыя краіны, якія ўводзяць пастаянныя абмежаваньні на доступ карыстальнікаў да інфармацыі праз Сеціва. Жуль Маатен, актывіст VVD, падкрэсьлівае, што цяпер буйныя амэрыканскія кампаніі, такія як Google, Yahoo і Microsoft, а таксама эўрапейскія Wanadoo, Telecom Italia і France Telecom вымушаныя супраць сваёй волі блякаваць асобныя сэрвісы на тэрыторыях краін з пастаяннай інтэрнэт-цэнзурай. Гаворка ідзе, у прыватнасьці, аб Кітайскім вялікім фаерволе, з дапамогай якога ўлады блякуюць доступ да непажаданых рэсурсаў, а таксама цэнзуруюць відэа і аўдыёкантэнт. У хуткім часе прапанова нідэрляндзкай партыі будзе накіраванае на разгляд Эўрапейскай Рады. У выпадку ўхвалы ініцыятывы, пытаньне аб неабходнасьці скасаваньня інтэрнэт-цэнзуры будзе ўздымацца кожны раз пры правядзеньні гандлёвых перамоваў з краінамі, якія практыкуюць абмежаваньні на доступ да інфармацыі праз Сеціва. Ссылки по теме:
Комментарии
|
Белнет
E-Gov
Новости компаний
Слухи
Реклама
Календарь
Голосование
|